Перайсці да зместу

Іван Іосіфавіч Ляўко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Іосіфавіч Ляўко
Дата нараджэння 18 лістапада 1920(1920-11-18)
Месца нараджэння
Дата смерці невядома
Род дзейнасці інжынер у цывільным будаўніцтве
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны»
прэмія Савета Міністраў СССР Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Заслужаны будаўнік Беларускай ССР

Іван Іосіфавіч Ляўко (18 лістапада 1920, в. Каралішчавічы, Менская губерня — ?) — беларускі інжынер-будаўнік. Заслужаны будаўнік БССР (1979).

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1953 годзе. Працаваў старшым інжынерам, начальнікам аддзела, намеснікам старшыні Дзяржбуда БССР, дырэктарам Мінскпраекта, першым намеснікам старшыні Мінскага гарвыканкама, з 1981 года — намеснік старшыні Праўлення СА БССР.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1961 г. Член КПСС з 1948 г. Пражываў у Мінску.

Удзельнічаў у распрацоўцы генпланаў Мінска (1965, 1982), зрабіў значны ўнёсак у жыллёва-грамадзянскае будаўніцтва, укараненне індустрыяльных метадаў будаўніцтва, ва ўдасканаленне метадаў буйнапанэльнага домабудавання ў Мінску.

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, дзвюма Працоўнага Чырвонага Сцяга і «Знак Пашаны», медалямі, трыма Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. Прэмія Савета Міністраў СССР (1978, у аўтарскім калектыве) за распрацоўку праектаў і будаўніцтва буйнапанэльных жылых дамоў у Мінску.

Зноскі